Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панда, ✂, ж.

Млекакормячая жывёліна сямейства янотавых.

  • Вялікая п. (бамбукавы мядзведзь).
  • Малая п.

|| прым. пандавы, ✂.

пандус, ✂, м. (спец.).

Нахіленая пляцоўка, якая замяняе лесвіцу, а таксама служыць для ўезду аўтамашын і экіпажаў на мост, у гараж і пад.

пандэмія, ✂, ж.

Павальная эпідэмія, што ахоплівае вялікія рэгіёны, цэлыя краіны.

|| прым. пандэмічны, ✂.

панегірык, ✂, м. (кніжн.).

  1. Даўней: красамоўная прамова хвалебнага зместу.

  2. перан. Празмерная пахвала.

|| прым. панегірычны, ✂.

панегірыст, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто складае, гаворыць панегірыкі.

паненка, ✂, ж.

  1. Незамужняя дачка пана.

  2. Маладая дзяўчына.

|| памянш.-ласк. паненачка, ✂.

панесціся, ✂; зак.

Пачаць несціся.

  • Коннік панёсся да лесу.
  • Панеслася песня.
  • Чуткі панесліся па вёсках.

панібрацтва, ✂, н.

Залішняя бесцырымоннасць, фамільярнасць у абыходжанні з кім-н.

|| прым. панібрацкі, ✂.

паніжэць, ✂; зак.

  1. Зрабіцца ніжэйшым або размясціцца ніжэй.

    • Чалавек ад страху паніжэў.
    • Сонца паніжэла.
  2. Паменшыцца (пра ўзровень, інтэнсіўнасць і пад.).

    • Напружанне току паніжэла.

панізіцца, ✂; зак.

Зрабіцца больш нізкім (у 2, 3 і 7 знач.).

  • Паспяховасць студэнтаў панізілася.
  • Цэны панізіліся.
  • Узровень вады панізіўся.

|| незак. паніжацца, ✂.

|| наз. паніжэнне, ✂.