здароўе, ✂, н.
-
Правільная, нармальная дзейнасць арганізма.
- Берагчы з.
- Адбіцца на здароўі.
- Стан здароўя.
-
Той або іншы стан арганізма.
- Моцнае, слабае з.
- Як з.?
- За ваша з. (зварот да таго, за каго паднімаюць тост).
- На з. (выраз добрага пажадання ў знач. калі ласка).
|| памянш.-ласк. здароўечка, ✂.
- Добрага Вам здароўечка (пажаданне пры развітанні або прывітанне пры сустрэчы).
здароўкацца, ✂; незак. (разм.).
Вітаць адзін аднаго пры сустрэчы.
|| зак. паздароўкацца, ✂.
|| наз. здароўканне, ✂.
здатачны, ✂ (афіц.).
Такі, дзе і на якім праводзіцца здача, перадача чаго-н.
- З. пункт.
- Здатачная квітанцыя.
здатчык, ✂, м. (афіц.).
Асоба, якая ажыццяўляе здачу прадукцыі, маёмасці.
- З. збожжа.
- З. рэчаў на камісію.
|| ж. здатчыца, ✂.
здаўмецца, ✂; зак. (разм.).
Дадумацца да чаго-н., здагадацца пра што-н.