Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

здагадлівы, .

Кемлівы, які лёгка знаходзіць правільнае рашэнне.

  • Здагадлівае дзіця.

|| наз. здагадлівасць, .

здалёк, і здалёку), прысл.

З далёкай адлегласці ці з аддаленага месца, далёкай мясцовасці.

  • Вёска відаць з.
  • Пачаць размову з. (перан. не прыступаючы адразу да сутнасці справы).

здань, , ж.

Вобраз каго-, чаго-н., які ўзнікае ва ўяўленні, прывід, тое, што здаецца.

  • Начныя здані.
  • Перажытае чаргавалася з нейкімі зданямі.

здаравенны, (разм.).

  1. Высокага росту і моцнага целаскладу.

    • З. мужчына.
  2. Вельмі вялікі, велізарны (пра рэчы, прадметы).

    • Здаравеннае палена.

здаравець, ; незак.

Станавіцца здаравейшым.

|| зак. паздаравець, .

здаравіла, , м.; , ж., (разм.).

Тое, што і здаравяка.

здаравяка, і здаравяк, , м. (разм.).

Чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы.

|| ж. здаравячка, .

здаровы, .

  1. Які мае добрае здароўе, не хворы.

    • Здаровае дзіця.
    • З. арганізм.
  2. Які выражае здароўе, уласцівы здароваму чалавеку.

    • З. выгляд.
    • З. смех.
  3. Карысны для здароўя.

    • Здаровае надвор’е.
    • Здаровае харчаванне.
  4. перан. Карысны, правільны.

    • Здаровая ідэя.
    • З. быт.
  5. Моцнага целаскладу, дужы (разм.).

    • З. хлопец.
  6. Вялікі, моцны (пра з’явы, прадметы; разм.).

    • З. мароз.
    • З. кавалак жалеза.
  7. у знач. вык. здароў (здарова)! Ужыв. як прывітанне пры сустрэчы (разм.).

  • Будзь (або бывай) здароў — развітальнае пажаданне аставацца здаровым.

здарожаны, .

  1. Стомлены, змучаны дарогай, у дарозе.

    • З. конь.
  2. Які выражае стомленасць дарогай.

    • З. выгляд.

|| наз. здарожанасць, .

здарожыцца, ; зак.

Стаміцца, змучыцца ў дарозе.

|| незак. здарожвацца, .