Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

грузапаток, ✂, м.

Масавы рух грузаў па шляхах зносін.

грузаўладальнік, ✂, м. (афіц.).

Уладальнік грузу (у 2 знач.).

грузд, ✂, м.

Ядомы грыб з шырокай белай ці чорнай махнатай шапачкай і кароткай тоўстай ножкай.

|| прым. груздовы, ✂.

грузіла, ✂, н.

Невялікі груз (у 1 знач.), які падвешваецца да вуды або сеткі для лепшага апускання ў ваду пры лоўлі рыбы.

грузіны, ✂, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Грузіі.

|| ж. грузінка, ✂.

|| прым. грузінскі, ✂.

грузіцца, ✂; незак.

Складваць свой груз, адпраўляючыся ў дарогу (звычайна пра многіх).

  • Г. на параход.

|| зак. пагрузіцца, ✂.

грузіць, ✂; незак.

  1. што кім-чым.

    • Напаўняць грузам.
    • Г. баржу дрывамі.
  2. Складваць груз куды-н., змяшчаць у якасці грузу.

    • Г. скаціну ў вагоны.

|| зак. нагрузіць, ✂, загрузіць, ✂ і пагрузіць, ✂.

|| наз. пагрузка, ✂.

грузнець, ✂; незак. (разм.).

Рабіцца больш шырокім; грузным (у 1 знач.).

|| зак. пагрузнець, ✂.

грузнуць, ✂; незак.

Тое, што і гразнуць.

|| зак. загрузнуць, ✂.

грузны, ✂.

  1. З вялікай вагой, масіўны, цяжкі.

    • Грузная фігура.
    • Грузна (прысл.) сесці на лаву.
  2. Цяжка нагружаны.

    • Г. цягнік.

|| наз. грузнасць, ✂.