Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бясхле́біца, ✂, ж. (разм.).

Адсутнасць або недахоп хлеба.

  • Перажылі бясхлебіцу.

бясхле́бны, ✂.

Звязаны з адсутнасцю хлеба.

  • Б. год.

бясхма́рны, ✂.

  1. Без хмар, ясны.

    • Бясхмарнае неба.
  2. перан. Нічым не азмрочаны, шчаслівы.

    • Бясхмарнае жыццё.

|| наз. бясхмарнасць, ✂.

бясце́невы, ✂:

  • бясценевая лямпа — электрычная лямпа, забяспечаная устройствам, якое выключае магчымасць утварэння ценю.

бясцэ́нак:

  • за бясцэнак (разм.) — вельмі танна.

    • Купіць за б.

бясцэ́нны, ✂.

  1. Вельмі каштоўны, дарагі.

    • Б. скарб.
  2. перан. Дарагі, любы.

    • Б. друг.

|| наз. бясцэннасць, ✂.

бясчы́нства, ✂, н.

Грубае парушэнне грамадскага парадку, скандальныя паводзіны.

  • Тварыць бясчынствы.

бясчы́нстваваць, ✂; незак.

Сваволіць, буяніць, парушаць парадак.

бясшко́дны, ✂.

Які не робіць шкоды.

  • Бясшкоднае лякарства.

|| наз. бясшкоднасць, ✂.

бясшлю́бны, ✂.

Без шлюбу або па-за шлюбам (жыццё, быт, існаванне).

  • Бясшлюбнае жыццё.

|| наз. бясшлюбнасць, ✂.