Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

згавор, , м.

Узаемная дамоўленасць, узаемнае пагадненне.

  • Усе сабраліся на мітынг без згавору.

згаворлівы, .

Такі, з якім лёгка згаварыцца (у 2 знач.).

  • З. чалавек.

|| наз. згаворлівасць, .

згадзіцца1, ; зак.

  1. на што і з інф. Даць згоду (у 1 знач.) на што-н.

    • З. ехаць у камандзіроўку.
  2. Выказаць, пацвердзіць сваю згоду (у 2 знач.) з кім-, чым-н.

    • З. з думкай таварыша.

|| незак. згаджацца, .

згадзіцца2, ; зак.

Аказацца прыгодным, спатрэбіцца.

  • Што ў лесе родзіцца, тое ў хаце згодзіцца (з нар.).

згаладалы, .

Які доўга цярпеў голад, знясілены ад працяглага галадання.

  • Згаладалыя людзі.

згаладацца, ; зак.

Нацярпецца голаду.

  • З. за дарогу.
  • З. па добрай кнізе.

згалелы, .

  1. Голы, апусцелы (пра дрэвы, палі і пад.).

    • Згалелыя нівы.
  2. перан. Збяднелы.

    • З. шляхцюк.

|| наз. згалеласць, .

згаліць, ; зак.

Зрэзаць брытвай.

  • З. вусы.

|| незак. згольваць, .

зганіць, ; зак. (разм.).

Даць ганьбу каму-, чаму-н.

  • Суседка зганіла маю пакупку.

зганяць, ; зак. (разм.).

Гонячы, прымусіць пабыць дзе-н. і вярнуцца назад.

  • З. коней на вадапой.
  • З. машыну ў горад.