Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фарысей, ✂, ж.

Крывадушны, ханжа [першапачаткова член старажытнай іудзейскай секты, што вызначалася рэлігійным фанатызмам).

|| ж. фарысейка, ✂.

|| прым. фарысейскі, ✂.

фарысейнічаць, ✂; незак.

Быць фарысеем, крывадушнічаць.

фарысейства, ✂, н.

Паводзіны фарысея, крывадушнасць.

фарэйтар, ✂, м. (уст.).

Кучар Фурман, які сядзіць на першым кані пры запрэжцы цугам.

|| прым. фарэйтарскі, ✂.

фарэль, ✂, ж.

Тое, што і стронга.

|| прым. фарэлевы, ✂ і фарэльны, ✂.

фарэрцы, ✂, м.

Скандынаўскі народ, які складае асноўнае насельніцтва Фарэрскіх астравоў.

|| ж. фарэрка, ✂.

|| прым. фарэрскі, ✂.

  • Фарэрская мова (германскай групы індаеўрапейскай сям’і моў).

фас, ✂, м.

Выгляд спераду, з твару.

  • Фатаграфавацца ў ф.
  • Павярнуцца фасам.

|| прым. фасны, ✂.

фасаваць, ✂; незак.

Раскладваць, разважваць і ўпакоўваць што-н. у пэўных колькасцях, дозах.

  • Ф. пячэнне.
  • Ф. муку.

|| зак. расфасаваць, ✂.

|| наз. фасаванне, ✂, фасоўка, ✂, расфасоўванне, ✂ і расфасоўка, ✂.

|| прым. фасовачны, ✂ і расфасовачны, ✂.

  • Фасовачная машына.

фасад, ✂, м.

Пярэдняя галаўная частка будынка, што выходзіць на вуліцу.

|| прым. фасадны, ✂.

фаска, ✂, ж. (спец.).

  1. Навостраны бок ляза, скошаны край шкла, металічных, драўляных і іншых вырабаў.

  2. Кадачка з вушкамі (разм.).