Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бясстра́тны, ✂.

Які не прыносіць страты.

  • Бясстратнае прадпрыемства.

|| наз. бясстратнасць, ✂.

бясстра́шны, ✂.

Які не ведае страху; адважны.

  • Б. партызан.

|| наз. бясстрашнасць, ✂.

бяссэ́нсавы, ✂.

Пазбаўлены сэнсу.

  • Б. набор слоў.
  • Б. ўчынак.
  • Б. позірк.

|| наз. бяссэнсавасць, ✂.

бяссэ́нсіца, ✂, ж. (разм.).

Тое, што не мае сэнсу, бязглуздзіца, недарэчнасць.

  • Вярзці бяссэнсіцу.

бяссэ́нсны, ✂.

Тое, што і бяссэнсавы.

|| наз. бяссэнснасць, ✂.

бяста́ктнасць, ✂, ж.

  1. гл. бястактны.

  2. Тое, што і бестактоўнасць (у 2 знач.).

бяста́ктны, ✂.

Тое, што і бестактоўны.

|| наз. бястактнасць, ✂.

бяста́лентны, ✂.

Пазбаўлены таленту.

  • Б. паэт.

бясфо́рменны, ✂.

Які не мае выразна акрэсленай формы.

  • Бясформенная маса.

|| наз. бясформеннасць, ✂.

бясхі́бны, ✂.

Які не мае хібаў, недахопаў, беспамылковы.

  • Б. разлік.

|| наз. бясхібнасць, ✂.