Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зброснелы, ✂.

Заплеснелы (пра вадкасць).

  • Зброснелая вада.

зброснець, ✂; зак.

Заплеснець (пра вадкасць).

  • Вада ў сажалцы зброснела.

зброя, ✂, ж.

Усякі сродак, прыстасаванне, тэхнічна прыгоднае для нападу ці абароны, а таксама сукупнасць такіх сродкаў.

  • Агнястрэльная з.
  • Халодная з. (шабля, кінжал, нож і пад.).
  • Стралковая з. (ружжо, рэвальвер і пад.).
  • Артылерыйская з. (гармата, гаўбіца і пад.).
  • Ядзерная з.
  • Абараняцца са зброяй у руках.
  • Вучэнне класікаў аб грамадстве — вялікая ідэйная зброя (перан.).

  • Скласці зброю (перан. здацца; высок.).
  • Узняць зброю (пачаць вайну або паўстаць са зброяй у руках; высок.).
  • Бразгаць зброяй (пагражаць вайной; кніжн.).

|| прым. зброевы, ✂ і збройны, ✂.

  • Зброевая (збройная) майстэрня.

збруя, ✂, ж.

Прыналежнасці для запрагання каня, вупраж.

|| прым. збруевы, ✂ і збруйны, ✂.

збрысці, ✂; зак. (разм.).

Сысці куды-н., пакінуўшы сваё месца.

  • Цяля некуды збрыло.

збрыць, ✂; зак.

Зрэзаць брытвай.

  • З. бараду.

|| незак. збрываць, ✂.

збудаванне, ✂, н.

Будынак, пабудова (рознага віду і прызначэння).

  • Спартыўнае з.
  • Гідратэхнічныя збудаванні.

збудаваць, ✂; зак.

Пабудаваць, выбудаваць.

  • З. палац.

збуцвелы, ✂.

Які збуцвеў, струхнелы, спарахнелы.

  • Крыж з. паваліўся.

збуялы, ✂.

Які збуяў, пышна разросся (пра расліны).

  • Збуялае каліўе бульбы.