Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

зборышча, ✂, м. (разм. неадабр.).

Сход людзей, натоўп.

  • Шумнае з.
  • Што тут у вас за з.?

збоўтаць, ✂; зак.

Боўтаючы, перамяшаць.

  • З. лякарства.

|| незак. збоўтваць, ✂.

збочыць, ✂; зак.

Сысці або з’ехаць убок, даючы каму-н. дарогу, ці звярнуць убок дарогі, мяняючы напрамак руху.

  • Збоч, бо не размінешся з возам.
  • З. у завулак.

|| незак. збочваць, ✂.

збрахаць, ✂; зак. (разм.).

Схлусіць.

збрахнуць, ✂; зак. і аднакр. (разм.).

Тое, што і збрахаць.

збраяносец, ✂, м.

У сярэднія вякі: малады воін, які насіў зброю рыцара.

зброд, ✂, м., зб. (пагард.).

Людзі, якія належаць да разбэшчаных, злачынных, антыграмадскіх элементаў.

  • Усякі з.
  • Фашысцкі з.

збродлівы, ✂ (разм.).

Шкадлівы, памаўзлівы.

  • Збродлівай кошцы хвост уцінаюць.

збродны, ✂ (разм.).

Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны.

  • Збродная кампанія.

збройнік, ✂, м.

Спецыяліст па вырабу зброі.