Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

збеглы, (разм.).

Які збег, уцёк адкуль-н.

  • З. катаржнік.

збегчы, ; зак.

  1. Бягом спусціцца ўніз.

    • З. ўніз па лесвіцы.
  2. Знікнуць тайком, уцячы.

    • З. з палону.
  3. Сцячы (пра вадкасць).

    • Вада збегла ў канаву.
  4. перан. Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.).

    • Усмешка збегла з твару.
  5. Пераліцца цераз край пры кіпенні.

    • Увесь накіп збег.

|| незак. збягаць, .

  • Сцежка збягае да ракі (перан. спускаецца).

збегчыся, ; зак.

  1. Бягом сабрацца ў адным месцы (пра многіх).

    • З. на пажар.
    • Збеглася ўся вёска.
  2. Паспець бегчы разам з кім-н. (разм.).

    • Дзе ж мне з вамі, маладымі, з.
  3. Тое, што і ссесціся (у 2 знач. і разм.).

  4. Стварожыцца, утварыць згусткі (пра малако).

    • Малако збеглася.

|| незак. збягацца, .

збедніцца, ; зак. (разм.).

Прыкінуцца бедным, няшчасным.

|| незак. збядняцца, .

зберагчы, ; зак.

Захаваць, не даць знікнуць, сапсавацца, прапасці.

  • З. час.
  • З. грошы.
  • З. прадукты.

|| незак. зберагаць, .

|| наз. зберажэнне, .

|| прым. зберагальны, .

зберагчыся, ; зак.

Захавацца непашкоджаным, нястрачаным, незрасходаваным.

|| незак. зберагацца, .

зберажэнне, , н.

  1. гл. зберагчы.

  2. мн. Сабраная ў запас сума грошай.

    • Працоўныя зберажэнні.
    • Захоўваць зберажэнні на ашчадкніжцы.

збіральнік, , м.

  1. Чалавек, які займаецца збіраннем чаго-н. (якіх-н. рэдкасцей, твораў народнай творчасці і пад.).

    • З. фальклору.
  2. Ёмішча, у якім збіраецца якая-н. вадкасць (спец.).

    • З. вады.

|| ж. збіральніца, .

|| прым. збіральніцкі, .

збіральніцтва, , н.

  1. Дзейнасць збіральніка (у 1 знач.).

    • Захапіцца збіральніцтвам.
  2. Здабыванне сродкаў існавання шляхам збірання грыбоў, ягад і інш.

|| прым. збіральніцкі, .

збіральны, (кніжн.).

Абагульнены, які адносіцца да многіх.

  • З. вобраз.

|| наз. збіральнасць, .