Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

збаёдаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Марна патраціць.

    • З. усе грошы.
  2. Загубіць, знішчыць,

  3. чалавека.

збажына, ✂, ж., зб.

Агульная назва хлебных злакаў, а таксама зерне хлебных злакаў.

  • Хваляй разбягаецца калгасная з.
  • Мяшкі са збажыной.

збалансаваць, ✂; зак.

  1. гл. балансаваць.

  2. Ураўнаважыць (у 2 знач.), узгадніць, суразмерыць.

    • З. магчымасці.

|| наз. збалансаванасць, ✂.

збалбатнуць, ✂; зак. (разм.).

Сказаць тое, чаго не варта было гаварыць; прагаварыцца ў гутарцы.

  • З. глупства.

збалелы, ✂.

Змучаны болем, пакутамі.

  • Збалелае цела.
  • Збалелае сэрца.

збалець, ✂; зак. (разм.).

Змучыцца, спакутавацца.

  • Збалела матчына сэрца.

збан, ✂, м.

Высокая гліняная пасудзіна, якая звужаецца ўверсе і мае звычайна ручку.

|| памянш. збанок, ✂ і збаночак, ✂.

|| прым. збанны, ✂.

збег, ✂, м.

  1. гл. збегчы.

  2. Месца, паглыбленне, па якім збягае вада.

    • Стаць на самым збегу вады.
  3. Спалучэнне, злучэнне (спец.).

    • З. зычных гукаў.

◊

  • Збег акалічнасцей — абставіны, якія склаліся пэўным чынам, ход падзей, які абумовіў што-н.

збегацца, ✂; зак.

Стаміцца, змарыцца бегаючы.

  • Збегаўся, ледзь ногі валачэ.

збегаць, ✂; зак.

Схадзіць куды-н. хутка, бягом.

  • Збегай па хлеб у магазін.