Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заявіцца, ; зак. (разм.).

Паявіцца дзе-н., прыйсці куды-н. нечакана.

  • Заявіліся двое апоўначы.

заядлы, (разм.).

  1. Які надта прыахвоціўся да чаго-н., заўзяты.

    • З. курэц.
  2. Які вядзецца, выконваецца з асаблівай упартасцю, зацяты.

    • Заядлая спрэчка.
  3. Злосны, задзірысты.

    • З. чалавек.

заяўка, , ж.

  1. Заява аб сваіх правах або аб атрыманні правоў на што-н.

    • З. на агародна-садовы ўчастак.
  2. Заява з указаннем на патрэбу ў чым-н. (у грашах, матэрыялах і пад.).

    • З. на будаўнічыя матэрыялы.

|| прым. заявачны, .

заяўнік, , м. (афіц.).

Той, хто падае заяву (у 2 знач.).

|| ж. заяўніца, .

|| прым. заяўніцкі, .

заяхкаць, ; зак. (разм.).

Забрахаць пры пагоні за зайцам.

  • Ганчак заяхкаў.

заяц, , м.

  1. Невялікі звярок з атрада грызуноў, а таксама футра з яго.

    • Палахлівы як з.
    • За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не зловіш (прыказка).
  2. Безбілетны пасажыр або глядач, што пранік куды-н. без білета (разм.).

    • Ехаць зайцам.

|| памянш.-ласк. зайка, і зайчык, .

|| прым. заечы, .

  • Заечая натура (перан. палахлівая).
  • Заечая губа (прыроджанае ненармальнае раздваенне верхняй губы ў чалавека).

збавіцель, , м.

Той, хто збаўляе каго-н. ад каго-, чаго-н., выратавальнік.

|| ж. збавіцелька, .

|| прым. збавіцельскі, .

збавіцца, ; зак.

Выратавацца, пазбегнуць; сумець вызваліцца ад каго-, чаго-н.

  • З. ад смерці.
  • З. ад лішніх клопатаў.

|| незак. збаўляцца, .

збавіць1, ; зак.

  1. Адняць частку чаго-н. з мэтай змяншэння (цаны, колькасці і пад.); некалькі зменшыць, убавіць.

    • З. дзесяць рублёў з агульнай сумы.
    • З. крок (пайсці цішэй).
  2. Пахудзець.

    • З. у вазе.
  3. Зменшыць сілу чаго-н.

    • З. тон.
    • З. газ.

|| незак. збаўляць, .

|| наз. збаўленне, і збаўка, .

збавіць2, ; зак.

Выратаваць, даць пазбегнуць чаго-н.

  • З. ад смерці.
  • З. душу ад пакут.

|| незак. збаўляць, .