заяц,
-
Невялікі звярок з атрада грызуноў, а таксама футра з яго.
- Палахлівы як з.
- За двума зайцамі пагонішся — ні аднаго не зловіш (прыказка).
-
Безбілетны пасажыр або глядач, што пранік куды
-н. без білета (разм. ).- Ехаць зайцам.
||
||
- Заечая натура (
перан. палахлівая). - Заечая губа (прыроджанае ненармальнае раздваенне верхняй губы ў чалавека).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)