Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фармуляваць, ; незак.

Дакладна выражаць думкі, рашэнні і пад.

  • Ф. вывады камісіі.

|| зак. сфармуляваць, .

|| наз. фармулёўка, і фармуляванне, .

фармуляр, , м. (спец.).

  1. Паслужны спіс (уст.).

  2. Ліст, кніга або бланк, куды заносяцца асноўныя звесткі пра стан і эксплуатацыю механізма, збудавання.

    • Ф. машыны.
  3. Бібліятэчная ўліковая картачка.

|| прым. фармулярны, .

фарпост, , м.

  1. Перадавы пункт, перадавая ўмацаваная пазіцыя.

  2. перан. Перадавы пункт, апора чаго-н. (высок.).

    • Акадэмія — ф. навукі.

|| прым. фарпоставы, .

фарс, , м.

  1. Тэатральная п’еса лёгкага, жартаўлівага зместу.

  2. перан. Нешта ганебнае, цынічнае.

    • Пусты ф.

|| прым. фарсавы, .

фарсіраваны, .

Які адбываецца хутчэй, чым звычайна; паскораны.

  • Фарсіраваныя тэмпы.

фарсіраваць, ; зак. і незак.

  1. Узмацніць (узмацняць), паскорыць (паскараць) (кніжн.).

    • Ф. пуск станцыі.
  2. Пераадолець (пераадольваць) якую-н. перашкоду або рубеж праціўніка (спец.).

    • Ф. пераправу.

|| наз. фарсіраванне, .

  • Ф. ракі.

фарсісты, .

Які любіць фарсіць; франтаваты, модны.

  • Ф. хлопец.
  • Фарсістае адзенне.

|| прым. фарсістасць, .

фарсіць, ; незак. (разм.).

Франціць, важнічаць, выстаўляючы што-н. напаказ.

  • Ф. гадзіннікам.

фарсун, , м. (разм.).

Той, хто любіць фарсіць.

|| ж. фарсуха, .

фарсунка, , ж. (спец.).

Прыбор для распыльвання якіх-н. вадкасцей або парашкападобнага паліва ў топках паравых катлоў, цыліндрах рухавікоў.

  • Ф. паравоза.

|| прым. фарсуначны, .