Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клямка, ✂, ж.

Прыстасаванне, з дапамогай якога зачыняюць і адчыняюць дзверы.

|| прым. клямачны, ✂.

кляніна, ✂, ж. (разм.).

Асобнае дрэва клёна, а таксама драўніна клёна.

кляновік, ✂, м.

Кляновы сок.

  • Частавалі нас кляновікам.

кляпальшчык, ✂, м.

Спецыяліст па кляпанню, па кляпальных работах.

|| ж. кляпальшчыца, ✂.

кляпаць, ✂; незак.

  1. Злучаць часткі чаго-н. пры дапамозе заклёпак (спец.).

  2. Ударамі малатка вастрыць лязо касы.

|| наз. кляпанне, ✂ і клёпка, ✂.

клясер, ✂, м.

Альбом для марак.

|| прым. клясерны, ✂.

клясці, ✂; незак.

Пасылаць праклёны; праклінаць.

|| наз. кляцьба, ✂.

клясціся, ✂; незак.

  1. чым і без дапаўнення. Даваць клятву; урачыста абяцаць што-н.; прысягаць.

    • Клянёмся Радзіму аберагаць.
    • К. ў вернасці сябрам.
  2. Праклінаць каго-н.

|| зак. паклясціся, ✂.

клятва, ✂, ж.

Урачыстае абяцанне, запэўненне.

  • К. ў дружбе.

|| прым. клятвенны, ✂.

клятвапарушальнік, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто парушае клятву.

|| ж. клятвапарушальніца, ✂.