Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

брыдкасло́віць, ; незак.

Ужываць брыдкія, нецэнзурныя словы.

брыдкасло́ў, , м.

Чалавек, які ўжывае брыдкія словы.

брыдкасло́ўе, , н.

Мова, насычаная нецэнзурнымі, брыдкімі словамі.

бры́дкі, .

  1. Непрыгожы з выгляду, гадкі.

    • Б. твар.
    • Б. настрой.
    • Б. хлопец.
  2. Паганы, ганебны, благі.

    • Брыдкія плёткі.

|| наз. брыдкасць, .

брыдо́та, , м.; , ж..

  1. ж. Брыда (у 2 знач.).

    • Купіў нейкую брыдоту, што ў рукі браць не хочацца.
  2. перан. Брыдкі ўчынак, непрыстойнасць; гадасць.

  3. Агідная істота (пагард.).

    • Пайшоў вон, б.!

брыдчэ́ць, ; незак.

Траціць прыгажосць, станавіцца брыдкім.

брыжы́, , м.

Вузкая, сабраная ў зборачкі, палоска тканіны, якой аздабляюць адзенне і інш.

брыз, , м.

Слабы вецер, які дзьме днём з мора на бераг, а ноччу — з берага на мора.

брыза́нтны, , (спец.).

Разрыўны; здольны драбіць прадметы пры выбуху.

  • Б. снарад.

брызе́нт, , м.

Грубая непрамакальная парусіна.

|| прым. брызентавы, .

  • Брызентавая спяцоўка.