Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пакоўзацца, ✂; зак.

Правесці некаторы час, коўзаючыся.

  • П. на лёдзе.

пакоўка, ✂, ж. (спец.).

Загатоўка, апрацаваны каваннем або штампаваннем кавалак металу.

|| прым. паковачны, ✂.

пакоўны, ✂.

Ёмісты, здольны многа змясціць чаго-н.

  • П. куфар.

|| наз. пакоўнасць, ✂.

пакоша, ✂, ж.

Скошаная сенажаць.

|| прым. пакошавы, ✂.

пакража, ✂, ж.

  1. гл. красці.

  2. Украдзеная рэч.

    • Адшукаць пакражу.

пакрапаць, ✂; зак.

Выпасці (пра дробны дождж).

  • Дождж пакрапаў і перастаў.

пакрапваць, ✂; незак.

Злёгку, з перапынкамі крапаць (пра дождж).

  • Стаў п. дождж.

пакрасці, ✂; зак.

Украсці ўсё, многае.

  • Многа рэчаў пакралі.

пакручасты, ✂.

  1. Які мае многа крутых звілін.

    • Пакручастая рака.
  2. Які звіваецца; не прамы.

    • П. плюшч.

|| наз. пакручастасць, ✂.

пакрыкваць, ✂; незак.

Злёгку час ад часу крычаць (у 1 і 3 знач.).

  • Недзе ў гушчары пакрыкваў драч.
  • Фурманы пакрыквалі на коней.