Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

жаўтаскуры, ✂.

З жоўтай скурай.

жаўтатвары, ✂.

З жоўтым тварам.

жаўтацвет, ✂, м.

Лугавая расліна з жоўтымі кветкамі.

|| прым. жаўтацветны, ✂.

жаўтлявы, ✂.

Злёгку жоўты, жаўтаваты.

|| наз. жаўтлявасць, ✂.

жаўтляк, ✂, м.

Пераспелы жоўты агурок.

жаўток, ✂, м.

У птушыным яйцы: густое жоўтае рэчыва.

|| прым. жаўтковы, ✂ і жаўточны, ✂.

жаўтуха, ✂, ж.

  1. Жоўтая афарбоўка скуры і слізістых абалонак, што назіраецца пры захворванні печані, жоўцевых шляхоў, а таксама крыві.

  2. Тое, што і вірусны гепатыт.

|| прым. жаўтушны, ✂.

жаўцецца, ✂; незак.

Вылучацца сваім жоўтым колерам.

жаўцець, ✂; незак.

  1. Станавіцца жоўтым.

    • Лісце жаўцее.
  2. Вылучацца сваім жоўтым колерам.

    • Каля лесу жаўцелі аўсы.

|| зак. зжаўцець, ✂ і пажаўцець, ✂.

жаўцізна, ✂, ж.

Жоўты колер, жоўтае адценне чаго-н.

  • У твары з’явілася ж.