Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шарахнуцца, ; зак.

  1. Ад спалоху, нечаканасці і пад. кінуцца ўбок, назад.

    • Людзі шарахнуліся назад.
    • Конь шарахнуўся ўбок.
  2. Моцна ўдарыцца аб што-н. (разм.).

    • Ш. плячом аб кант дзвярэй.

|| незак. шарахацца, .

|| наз. шараханне, .

шарахнуць, ; зак. (разм.).

  1. Моцна, з шумам ударыць.

    • Шарахнуць па галаве.
  2. Адрэзаць з сілай, хутка.

    • Ш. кусок булкі.
  3. Тое, што і шарахнуцца (у 1 знач.).

    • Коні шарахнулі ўбок.

|| незак. шарахаць, .

|| наз. шараханне, .

шарахцець, ; незак. (разм.).

Тое, што і шархацець.

  • Шарахціць сухі снег.

|| наз. шарахценне, .

шарачак, , м.

  1. Грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу.

  2. Кафтан з такой тканіны.

|| прым. шарачковы, .

шарачок, , м.

  1. гл. шарак.

  2. Тое, што і шарачак (у 1 і 2 знач.).

|| прым. шарачковы, .

шарбет, , м.

  1. Усходні фруктовы прахаладжальны напітак.

  2. Салодкая густая маса з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам, часта з арэхамі.

шаргацець, ; незак.

Шапацець, шамацець, шумець.

  • Дрэва шаргаціць голлем па сцяне.

|| наз. шаргаценне, .

шарж, , м.

Сатырычнае або гумарыстычнае адлюстраванне каго-, чаго-н. у падкрэслена скажоным, карыкатурным выглядзе.

  • Сяброўскі ш.

|| прым. шаржавы, .

шаржыраваць, ; незак.

Сатырычна ці гумарыстычна паказваць, адлюстроўваць каго-, што-н. у падкрэслена карыкатурным выглядзе.

|| наз. шаржыраванне, .

шаркаць, ; незак.

  1. Утвараць шорах, шум трэннем, закранаць што-н. з шумам.

    • Ш. мянташкай па касе.
    • Шабля шаркала аб падлогу.
  2. са словам «нагой» або без яго. Прыстаўляць адну нагу да другой, стукаючы абцасам аб абцас (пры паклоне, вітанні і пад.).

|| аднакр. шаркнуць, .

|| наз. шарканне, .