Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паадстаўляць, ✂; зак.

Адставіць убок усё, многае.

  • П. крэслы.

паадсыпацца​1, ✂; зак.

Адсыпацца — пра нейкую колькасць чаго-н. з усіх або ў многіх месцах.

  • Атынкоўка паадсыпалася.

паадсыпацца​2, ✂; зак.

Адаспацца, выспацца — пра ўсіх, многіх.

  • П. пасля дарогі.

паадсяваць, ✂; зак.

  1. Адсеяць нанава ўсё, многае.

    • П. азімыя.
  2. перан., каго. Павыключаць многіх.

    • П. непаспяваючых студэнтаў.

паадсякаць, ✂; зак.

Адсячы што-н. у многіх месцах або ўсё, многае.

  • П. сухія галіны.
  • П. шляхі да адступлення.

паадцвітаць, ✂; зак.

Адцвісці — пра ўсё, многае.

  • Кветкі паадцвіталі.

паадціраць, ✂; зак.

Адцерці ўсё, многае або вярнуць адчувальнасць расціраннем усяму, многаму.

  • П. плямы.
  • П. абмарожаныя вушы.

паадцягваць, ✂; зак.

Адцягнуць, перамясціць куды-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. жэрдзе.

паадчыняць, ✂; зак.

Адчыніць усё, многае або што-н. у многіх месцах.

  • П. вокны.

паадчышчаць, ✂; зак.

Адчысціць усё, многае.

  • П. адзенне.