дрэйф, ✂, м.
Адхіленне судна, самалёта ў час руху ад курсу пад уздзеяннем ветру або цячэння, а таксама рух ільдоў, якія нясе
цячэнне.
○
Легчы ў дрэйф — расставіць парусы так, каб судна заставалася на месцы.
Зняцца з дрэйфу — пачаць рух, змяніўшы расстаноўку парусоў пасля таго, як судна ляжала ў дрэйфе.
|| прым. дрэйфавы, ✂.
дрэйфіць, ✂; незак. (разм.).
Паддавацца пачуццю страху, адступаць перад цяжкасцямі.
- Не трэба д. — усё будзе добра.
|| зак. здрэйфіць, ✂.
дрэсіраваць, ✂; незак.
Прывучаць жывёл да выканання якіх-н. дзеянняў.
|| зак. выдрэсіраваць, ✂.
|| наз. дрэсіроўка, ✂.
дрэсіроўшчык, ✂, м.
Той, хто займаецца дрэсіроўкай.
|| ж. дрэсіроўшчыца, ✂.
|| прым. дрэсіроўшчыцкі, ✂.
дрэўка, ✂, н.
Выструганая палка, да якой прымацоўваецца сцяг.
|| прым. дрэўкавы, ✂.