Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

клуб1, , м.

  1. Грамадская арганізацыя культурна-асветнага, палітычнага, спартыўнага і інш. характару.

    • Сельскі клуб.
    • К. будаўнікоў.
  2. Будынак, памяшканне для такой арганізацыі.

    • Сёння ў клубе цікавая лекцыя.

|| прым. клубны, .

клуб2, , м.

Лятучая шарападобная маса пылу, дыму і пад.

  • Клубы пылу за аўтамабілем.

клуб3, , м.

Верхняя частка бядра.

  • Выбіць нагу з клуба.

клубень, , м.

Патоўшчаная мясістая частка сцябла або кораня расліны.

  • Клубні бульбы.

|| прым. клубневы, .

  • Клубневыя расліны.

клубіцца, ; незак.

Узнімацца клубамі ​2.

  • Пыл клубіцца пад капытамі.

клубніцы, , ж.

Шматгадовая травяністая расліна з салодкімі чырвонымі ягадамі, а таксама ягады гэтай расліны.

|| прым. клубнічны, .

клубнічына, , ж.

Адна ягада клубніц; клубніца.

клубняплоды, , м.

Харчовыя, кармавыя і тэхнічныя расліны, якія ўтвараюць на падземных сцёблах клубні.

клубок, , м.

  1. Зматаныя шарыкам ніткі, шпагат і пад.

    • К. пражы.
  2. перан. Што-н. заблытанае, у чым цяжка разабрацца.

    • К. загадкавых супярэчнасцей.
  3. Невялікі клуб ​2, тое, што і клуб.

    • Дым клубкамі слаўся па страсе.

  • Клубок у горле — пра пачуццё сутаргавага, хваравітага сціску ў горле.

  • Разматаць клубок — разблытаць якую-н. складаную справу.

|| прым. клубковы, і клубочны, .

клумба, , ж.

Градка для кветак у выглядзе якой-н. замкнутай фігуры.

  • Круглая к.

|| прым. клумбавы, .