Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

транспартабельны, .

Такі, які можна перавозіць, транспартаваць.

  • Т. хворы.

|| наз. транспартабельнасць, .

транспартаваць, ; зак. і незак.

Перавезці (перавозіць) з аднаго месца ў другое.

  • Т. збожжа.

|| наз. транспартаванне, і транспарціроўка, .

|| прым. транспарціровачны, .

транспартнік, , м.

Работнік транспарту (у 1 знач.).

транспарцёр, , м.

  1. Канвеер для перамяшчэння грузаў.

    • Паштовыя адпраўленні і пасылкі падаюцца з аўтамашыны на т.
  2. Ваенная машына для перавозкі пяхоты і грузаў.

|| прым. транспарцёрны, .

транспарцір, , м.

Прыбор для чарчэння ў выглядзе падзеленага на градусы паўкруга і лінейкі, які служыць для пабудовы вуглоў і іх вымярэння.

|| прым. транспарцірны, .

транспарціроўшчык, , м.

Той, хто займаецца транспарціроўкай.

|| ж. транспарціроўшчыца, .

транспірацыя, , ж. (спец.).

Выпарэнне вады раслінамі.

трансплантаваць, ; зак. і незак.

Ажыццявіць (ажыццяўляць) трансплантацыю.

  • Т. нырку.

трансплантат, , м. (спец.).

Участак тканкі, орган, які выкарыстоўваецца для трансплантацыі.

|| прым. трансплантатны, .

трансплантацыя, , ж. (спец.).

  1. Перасадка і прыжыўленне тканак або органаў на другое месца або ў другі арганізм.

  2. Перасадка часткі расліны ў тканку другой расліны для надання ёй новай якасці; прышчэпліванне.