Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фіксава́ць

(фр. fixer, ад лац. fixus = цвёрды, нязменны, моцны)

1) адзначаць на паперы або замацоўваць у свядомасці (напр. ф. у памяці);

2) канчаткова ўстанаўліваць, замацоўваць, вызначаць (напр. ф. заработную плату, ф. тэрмін);

3) засяроджваць, накіроўваць (напр. ф. погляд на чым-н.);

4) замацоўваць у пэўным становішчы (напр. ф. рэйку);

5) апрацоўваць фіксажам праяўлены адбітак на негатыве або пазітыве (напр. ф. фотаплёнку).

фікты́ўны

(фр. fictif, ад лац. fictio = выдумка)

выдуманы, несапраўдны; падроблены, фальшывы (напр. ф. шлюб, ф-ыя дакументы).

фі́кцыя

(лац. fictio)

нешта несапраўднае, наўмысна выдуманае з пэўнымі мэтамі.