Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фізі́чны

(гр. physikos)

1) які мае адносіны да фізікі, уласцівы галіне з’яў, якімі займаецца фізіка (напр. ф-ыя законы, ф-ыя працэсы);

2) прызначаны для вывучэння фізікі (напр. ф-ая лабараторыя);

3) звязаны са станам чалавечага арганізма, працай мышцаў (напр. ф-ае выхаванне);

4) звязаны з уздзеяннем на цела, арганізм (напр. ф-ае пакаранне).

фізіянамі́ст

(фр. physionomiste, ад гр. physis = прырода + gnomon = які ведае)

той, хто па міміцы твару ўмее распазнаваць унутраны стан чалавека.

фізіяно́мія

(фр. physionomie, ад гр. physis = прырода + gnomon = які ведае)

1) твар чалавека, выраз твару, грымаса (напр. кіслая ф.);

2) перан. індывідуальны выгляд, адметныя рысы каго-н., чаго-н. (напр. ф. навакольных з’яў).

фізіятэрапі́я

(ад гр. physis = прырода + therapeia = лячэнне)

раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў, прыродных (вада, паветра, сонечнае святло і цеплыня) і штучных (электрычны ток, магнітнае поле), а таксама распрацоўвае метады лячэння хвароб фізічнымі сродкамі.