Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фігля́р

(польск. figlarz = жартаўнік)

1) уст. фокуснік, штукар, акрабат;

2) перан. штукар, крыўляка.

фігу́ра

(лац. figura = вобраз, выгляд)

1) форма, абрысы чаго-н.;

2) знешнія абрысы чалавечага цела (напр. стройная ф.);

3) перан. чалавек як носьбіт якіх-н. уласцівасцей (напр. палітычная ф.);

4) перан. важная, значная асоба (напр. буйная ф. у навуцы);

5) становішча цела, прадмета (у танцы, пры палёце) (напр. ф. вальса, ф. вышэйшага пілатажу);

6) ігральная фішка (напр. шахматная ф.);

7) мат. сукупнасць пунктаў на плоскасці або ў прасторы (напр. геаметрычная ф.);

8) моўны зварот, які надае мове асаблівую выразнасць (напр. стылістычная ф.).

фігурава́ць

(лац. figurare = рабіць выгляд, уяўляць)

1) прысутнічаць, знаходзіцца дзе-н., прымаючы ў чым-н. удзел (напр. ф. на мітынгу);

2) называцца, упамінацца (напр. ф. у фельетоне).

фігура́льны

(ад лац. figura = вобраз, выгляд)

вобразны, іншасказальны (напр. ф. выраз).

фігура́нт

(фр. figurant, ад лац. figurans, -ntis = які прадстаўляе)

1) танцоўшчык, які выступае ў кардэбалеце;

2) драматычны акцёр, які іграе ролі без слоў, статыст;

3) перан. крыўляка, пазёр.