Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фужо́р

(фр. fougére)

вялікі бакал на высокай ножцы.

фунда́мент

(лац. fundamentum = аснова)

1) падмурак, аснова якога-н. збудавання, машыны і інш. (напр. цагляны ф.);

2) перан. база, аснова ведаў, пачуццяў, дзеянняў (напр. навуковы ф. эканомікі).

фундамента́льны

(лац. fundamentalis)

1) вялікі, трывалы, моцны (напр. ф. будынак);

2) асноўны, галоўны (напр. ф-ыя законы фізікі);

3) грунтоўны, салідны (напр. ф-ыя веды, ф. твор).

фунда́тар

(лац. findator)

той, хто засноўвае што-н. або дае грошы на заснаванне.

фунікулёр

(фр. funiculaire, ад лац. finiculus = канат, вяроўка)

горная канатная дарога для перавозкі пасажыраў на крутых пад’ёмах на невялікую адлегласць.

фу́нкцыя

(лац. functio = выкананне)

1) прызначэнне, роля, задача аб’екта ў пэўнай сістэме адносін (напр. ф. матора);

2) абавязак, кола дзейнасці, работа (напр. службовыя функцыі);

3) мат. залежная пераменная велічыня, якая змяняецца ўслед за змяненнем другой велічыні (аргумента 2);

4) фізіял. спецыфічная дзейнасць органа або арганізма (напр. ф. сэрца).

функцыяне́р

(ням. Funktionär, ад лац. functio, -onis = выкананне)

работнік адміністрацыйнага або партыйнага апарата, чыноўнік.

фурніту́ра

(фр. fourniture, ад fournir = забяспечваць)

дапаможныя матэрыялы ў якой-н. вытворчасці, напр. гузікі, кнопкі, кручкі ў кравецкай справе.

фуро́р

(лац. furor = апантанасць)

шумны публічны поспех (напр. выклікаць ф.).

фуршэ́т

(фр. fourchette)

банкет, дзе госці ядуць і п’юць, стоячы ля сталоў, і дзе падаюць, як правіла, халодныя парцыйныя закускі, якія можна есці без нажа і лыжкі, захопліваючы відэльцам.