Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фурніту́ра

(фр. fourniture, ад fournir = забяспечваць)

дапаможныя матэрыялы ў якой-н. вытворчасці, напр. гузікі, кнопкі, кручкі ў кравецкай справе.

фуро́р

(лац. furor = апантанасць)

шумны публічны поспех (напр. выклікаць ф.).

фуршэ́т

(фр. fourchette)

банкет, дзе госці ядуць і п’юць, стоячы ля сталоў, і дзе падаюць, як правіла, халодныя парцыйныя закускі, якія можна есці без нажа і лыжкі, захопліваючы відэльцам.

фу́рыя

(лац. Furia = імя кожнай з трох багінь помсты ў старажытнарымскай міфалогіі)

перан. злосная, сварлівая жанчына.