Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

крыз

(фр. crise = прыступ)

мед. раптоўнае рэзкае абвастрэнне хваробы (напр. гіпертанічны к.).

кры́зіс

(гр. krisis = рашэнне, пераломны пункт)

1) рэзкі, круты пералом у чым-н. (напр. урадавы к., к. хваробы);

2) абумоўлены супярэчнасцямі ў развіцці грамадства разлад эканамічнага жыцця (напр. фінансавы к.);

3) востры недахоп чаго-н. (напр. жыллёвы к.).

крымінаге́нны

(ад лац. crimen, -minis = злачынства + + гр. genos = паходжанне)

які садзейнічае злачыннасці, стварае крымінальную абстаноўку (напр. к-ая сітуацыя, к-ае асяроддзе).

крыміна́льны

(лац. criminalis)

звязаны са злачынствам, злачынны (напр. к. выпадак).

кры́тыка

[фр. critique, ад гр. kritike (techne) = майстэрства разбіраць]

1) разбор, абмеркаванне чаго-н. з мэтай выявіць недахопы, даць ацэнку;

2) літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца ацэнка твораў літаратуры, навукі, мастацтва.

крытэ́рый

(фр. critérium, ад гр. kriterion = сродак для меркавання)

мерка, з якой падыходзяць да ацэнкі чаго-н. (напр. практыка — к. ісціны).