Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кра́кер

(ад англ. crack = расколваць)

жарг. праграміст або карыстальнік, які атрымлівае матэрыяльную выгаду ад пераадолення абароны дадзеных камп’ютэрных сетак, праграм.

краке́т

(англ. croquet, фр. croquet)

гульня спартыўнага тыпу, у якой шар ударамі драўлянага малатка праводзіцца праз размешчаныя ў пэўным парадку драцяныя вароты, а таксама набор прылад для такой гульні.

краўч

(англ. crouch = схіляцца, прысядаць)

1) стойка ў сагнутым становішчы ў боксе;

2) нізкая стойка пры спусках у лыжным спорце.

крах

(ням. Krach)

1) банкруцтва, разарэнне (напр. біржавы к.);

2) перан. поўны правал, няўдача (напр. к. знешняй палітыкі).