Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

білбо́рд

(англ. billboard, ад bill = аб’яўляць у афішах + board = дошка)

рэкламны шчыт (на гарадской вуліцы, на дарозе і інш.).

біле́т

(фр. billet)

1) дакумент на права праезду, уваходу, карыстання чым-н. (напр. б. у кіно, праязны б.);

2) дакумент, які сведчыць аб прыналежнасці да якой-н. арганізацыі або пра адносіны да якіх-н. абавязкаў (напр. прафсаюзны б., ваенны б.);

3) папяровы грашовы знак (напр. крэдытны б.);

4) картка з пытаннямі на экзаменах.

білінгві́зм

(фр. bilinguisme, ад лац. bilinguis = двухмоўны)

лінгв. валоданне і папераменнае карыстанне асобай або калектывам дзвюма мовамі.

біль

(англ. bill)

законапраект, які ўносіцца на разгляд заканадаўчых органаў у ЗША, Англіі і некаторых іншых краінах.