Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

боб

(англ. bob)

спартыўныя суцэльнаметалічныя сані з рулявым кіраваннем для скараснога спуску з гор па спецыяльна падрыхтаванай трасе.

бо́бслей

(англ. bobsleigh, ад bob = боб + sleigh = катацца на санях)

сп. скарасны спуск з гор па ледзяным жолабе з віражамі на бобе.

бо́дзі

(англ. body = цела)

модная жаночая бялізна ў выглядзе майкі з трусамі, што аблягаюць фігуру.

бодзібі́лдынг

(англ. bodybuilding, ад body = цела + building = будова)

тое, што і культурызм.

бо́дзі-а́рт

(англ. body art, ад body = цела + art = мастацтва)

крайняя плынь авангардызму ў выяўленчым мастацтве, якая характарызуецца выкарыстаннем цела чалавека, у тым ліку і ўласнага, у якасці матэрыялу для стварэння твораў мастацтва, напр. татуіроўкі.

бо́інг

(англ. boeing)

шматмесны пасажырскі або транспартны самалёт амерыканскай самалётабудаўнічай кампаніі «Боінг».

бо́йлер

(англ. boiler = кацёл)

устройства для падагравання вады ў сістэме забеспячэння цяплом і гарачай вадой.

бой-фрэ́нд

(англ. boy-friend, ад boy = хлопчык + friend = сябар)

хлопец-сябар, палюбоўнік.

бокс

(англ. box = літар. удар)

від спорту, кулачны бой па асобых правілах у спецыяльных мяккіх пальчатках.

бо́нза

(яп. bond-zu = літар. добры настаўнік)

1) будыйскі святар, манах у краінах Азіі;

2) перан. надзьмуты, ганарысты чыноўнік.