Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бі́блія

(лац. biblia, ад гр. biblion = кніга)

гістарычны помнік пісьменнасці, зборнік твораў іудзейскай і хрысціянскай (Стары і Новы Запаветы) рэлігій, дзе выкладзены асновы веравучэння.

бібліягра́фія

(ад гр. biblion = кніга + grapho = пішу)

1) навуковае, сістэматызаванае апісанне кніг і іншых выданняў, зробленае па якой-н. прыкмеце;

2) спіс кніг, артыкулаў па якім-н. пытанні (напр. б. па гісторыі);

3) аддзел у перыядычных выданнях, прысвечаны кароткаму агляду кніг, што выйшлі з друку.

бібліятэ́ка

(лац. bibliotheca < гр. bibliotheke, ад biblion = кніга + theke = сховішча)

1) установа, якая збірае, захоўвае і выдае кнігі чытачам, а таксама будынак, дзе гэта ўстанова знаходзіцца;

2) набор кніг, прызначаных для пэўнай групы чытачоў (напр. б. агранома, б. настаўніка);

3) збор кніг, якія знаходзяцца ў чыім-н. прыватным карыстанні (напр. у яго вялікая б.).

бібліяфі́л

(ад гр. biblion = кніга + phileo = люблю)

аматар, знаўца, збіральнік рэдкіх выданняў кніг.

бігма́к

[англ. big Мас, ад big = вялікі + Mac(donalds) = назва амерыканскай гастранамічнай фірмы]

фірменны бутэрброд з катлетай і агароднінай.

біг-бі́знес

(англ. big business)

вялікая камерцыйная справа, маштабная гандлёвая здзелка, буйное прадпрымальніцтва.

бідэ́

(фр. bidet)

невялікая спецыяльная ракавіна для падмывання.

біена́ле

(іт. biennale)

міжнародная культурна-мастацкая выстаўка, якая адбываецца раз у два гады.

біёніка

[англ. bionics, ад гр. bios = жыццё + англ. (electr)onics = электроніка]

раздзел кібернетыкі, які вывучае структуру і жыццядзейнасць арганізмаў з мэтай выкарыстання атрыманых вынікаў пры рашэнні інжынерных задач.

біжутэ́рыя

(фр. bijouterie)

жаночыя ўпрыгожанні (брошкі, пацеркі, пярсцёнкі і інш.) з некаштоўных камянёў і металаў (у адрозненне ад ювелірных вырабаў).