Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бі́знес

(англ. business)

1) камерцыйная, біржавая або прадпрымальніцкая дзейнасць, накіраваная на атрыманне прыбытку;

2) дзелавое жыццё, эканамічная дзейнасць наогул у адрозненне ад іншых сфер жыццядзейнасці.

бізнесме́н

(англ. businessman, ад business = справа + man = чалавек)

той, хто займаецца бізнесам, камерсант, прадпрымальнік.

бі́знес-ву́мен

(англ. business woman, ад business = бізнес + woman = жанчына)

жанчына, якая працуе ў сферы бізнесу; дзелавая жанчына.

бі́знес-лэ́дзі

(англ. business lady, ад business = бізнес + lady = лэдзі)

тое, што і бізнес-вумен.