Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фітадыза́йн

(ад гр. phyton = расліна + англ. design = дызайн)

дызайн, звязаны з выкарыстаннем раслін у якасці мастацка-эстэтычнага элемента.

фітадыза́йнер

(ад гр. phyton = расліна + англ. designer = дызайнер)

спецыяліст па афармленню інтэр’ераў з дапамогай раслін (жывых і штучных).

фітатэрапі́я

(ад гр. phyton = расліна + therapeia = лячэнне)

лячэнне лекавымі раслінамі.

фі́тнэс

(англ. fitness)

здаровы лад жыцця, прыметамі якога з’яўляюцца фізічная актыўнасць, збалансаванае харчаванне, адмаўленне ад курэння і алкаголю, дастатковы сон.

фі́шбургер

[англ. fishburger, ад fish = рыба + (ham)burger = гамбургер]

1) разрэзаная папалам круглая булачка з начынкай з рыбы;

2) катлета з рыбнага фаршу з начынкай.

фі́шка

(фр. fiche)

кружок або кубік, які служыць для падліку ачкоў у розных гульнях, перасоўвання па клетках і інш.

фія́ска

(іт. fiasco)

поўны правал, няўдача (напр. пацярпець ф.).