удиви́тельно
1. нареч. дзіво́сна, дзі́ўна; (чудесно) цудо́ўна; (необычайно) надзвыча́йна, надзвы́чай; (очень) ве́льмі; (на диво) на дзі́ва; (на удивление) на здзіўле́нне;
он удиви́тельно поёт ён дзіво́сна (цудо́ўна) спява́е;
всё э́то бы́ло удиви́тельно интере́сно усё гэ́та было́ надзвыча́йна (надзвы́чай, ве́льмі) ціка́ва;
молода́я удиви́тельно хороша́ малада́я на дзі́ва прыго́жая;
2. безл., в знач. сказ. дзі́ва, дзі́ўна, дзі́ўная рэч;
удиви́тельно, как ты не простуди́лся дзі́ва, як ты не прастудзі́ўся;
и не удиви́тельно і не дзі́ва;
мне кра́йне удиви́тельно твоё уча́стие в э́том де́ле мне ве́льмі дзі́ўна (дзі́ва), што ты ўдзе́льнічаеш у гэ́тай спра́ве, мне ве́льмі дзі́ўным здае́цца твой удзе́л у гэ́тай спра́ве;
удиви́тельность уст. дзі́ўнасць, -ці ж.; дзіўната́, -ты́ ж.;
удиви́тельный
1. (поразительный, странный) дзі́ўны;
ничего́ удиви́тельного нічо́га дзі́ўнага;
2. (хороший, превосходный) дзі́ўны, дзіво́сны; (чудесный) цудо́ўны; (необычайный) надзвыча́йны;
удиви́тельное исполне́ние симфо́нии дзі́ўнае (дзіво́снае, цудо́ўнае) выкана́нне сімфо́ніі;
челове́к удиви́тельной си́лы чалаве́к надзвыча́йнай сі́лы;
◊
удиви́тельным о́бразом дзі́ўным чы́нам.
удивле́ние здзіўле́нне, -ння ср.; (диво) дзі́ва, -ва ср.;
от удивле́ния ад здзіўле́ння;
с удивле́нием са здзіўле́ннем, (удивлённо) здзі́ўлена;
на удивле́ние на дзі́ва, на здзіўле́нне;
к велича́йшему удивле́нию на веліза́рнае здзіўле́нне;
что за удивле́ние! што за дзі́ва!;
приводи́ть, привести́ в удивле́ние дзіві́ць, здзіві́ць;
удивлённо нареч. здзі́ўлена, са здзіўле́ннем;
посмотре́ть удивлённо паглядзе́ць здзі́ўлена (са здзіўле́ннем);
удивлённый прич., прил. здзі́ўлены;
удивля́ть несов. дзіві́ць, здзіўля́ць;
удивля́ться дзіві́цца, здзіўля́цца;
удивля́юсь, как я до сих пор не слы́шал о его прие́зде дзіўлю́ся, як я да гэ́тага ча́су не чуў аб яго́ прые́здзе;
не удивля́йтесь не дзіві́цеся (не здзіўля́йцеся).