Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

удо́бно

1. нареч. выго́дна, зру́чна, ёмка;

удо́бно усе́сться выго́дна (зру́чна, ёмка) усе́сціся;

2. безл., в знач. сказ. (достаточно удобства) выго́дна, зру́чна;

мне в э́том костю́ме удо́бно мне ў гэ́тым касцю́ме выго́дна (зру́чна);

мне и тут удо́бно мне і тут выго́дна (зру́чна);

3. безл., в знач. сказ. (подходит) зру́чна;

мне удо́бно пое́хать в о́тпуск в а́вгусте мне зру́чна пае́хаць у адпачы́нак у жні́ўні;

4. безл., в знач. сказ. (прилично) прысто́йна, зру́чна, ёмка;

удо́бно ли это сде́лать? ці прысто́йна (зру́чна, ёмка) гэ́та зрабі́ць?;

удо́бность

1. зру́чнасць, -ці ж.;

2. выго́днасць, -ці ж., зру́чнасць, -ці ж., ёмкасць, -ці ж.; см. удо́бный 1, 2;

удо́бный

1. зру́чны;

удо́бный дива́н выго́дная (зру́чная, ёмкая) кана́па;

удо́бный моме́нт зру́чны мо́мант;

2. (вполне приспособленный) выго́дны, зру́чны, ёмкі;

удо́бный прое́зд выго́дны (зру́чны) прае́зд;

удо́бный форма́т кни́ги зру́чны фарма́т кні́гі;

3. (пригодный — о земле) с.-х. прыда́тны.

удобовари́мость

1. легкатра́ўнасць, -ці ж.;

2. перен. дахо́длівасць, -ці ж.; зразуме́ласць, -ці ж.;

удобовари́мый

1. легкатра́ўны, лёгкі для страўле́ння;

2. перен., разг. лёгкі для разуме́ння; (доходчивый) дахо́длівы; (вразумительный) зразуме́лы.

удобозаменя́емость техн. лёгказамяня́льнасць, -ці ж.;

удобозаменя́емый лёгказамяня́льны, лёгкі для заме́ны.

удобоисполни́мый лёгкавыкана́льны, лёгкі (зру́чны) для выкана́ння.

удобокопа́емый (о грунте) спец. лёгкакапа́льны, лёгкі (зру́чны) для капа́ння.

удобообтека́емость лёгкаабцяка́льнасць, -ці ж.;