Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

eréifern, sich (über A) увайсці́ ў аза́рт, гарачы́цца, браць да галавы́; злава́ць;

sich für séine Méinung ~ го́рача адсто́йваць сваю́ ду́мку

eréignen, sich адбыва́цца, здара́цца

Eréignis n -ses, -se здарэ́нне, падзе́я

eréignisreich a бага́ты на падзе́і;

~e Jáhre па́мятныя гады́

eréilen vt спасціга́ць, даганя́ць (зняна́цку), заспява́ць (пра смерць, весткі і г.д.)

Eremít m -en, -en пустэ́льнік

erérben vt уст. атрыма́ць у спа́дчыну

erfáhren I vt

1) даве́двацца, дазнава́цца

2) зве́дваць, спазнава́ць;

éine Änderung ~ мяня́цца

erfáhren II a во́пытны, дасве́дчаны; быва́лы

Erfáhrung f -, -en во́пыт, дасве́дчанасць;

aus éigener ~ з ула́снага во́пыту;

~en sámmeln накапі́ць во́пыт;

~en vermítteln перадава́ць во́пыт;

~en áuswerten вы́карыстаць [скарыста́ць] во́пыт;

~en áustauschen абме́ньвацца во́пытам;

in ~ bríngen* разве́даць, атрыма́ць ве́сткі;

zu der Erfáhrung gelángen прыйсці́ да вы́ваду [заключэ́ння]