Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

éidgenössisch a швейца́рскі

éidlich a пад прыся́гай; пацве́рджаны кля́твай

Éidotter m -s, - яе́чны жаўто́к

Éierkuchen m -s, - амле́т

Éierschale f -, -n шкарлупі́на я́йка;

◊

er hat noch ~n hínter den Óhren разм. у яго́ яшчэ́ матчы́на мала́ко на губа́х не абсо́хла; ён яшчэ́ зусі́м блазню́к [блазно́та]

Éierstock m -s, -e анат. яе́чнік

Éierteig m -s здо́бнае це́ста (на яйках)

Éieruhr f -, -en пясо́чны гадзі́ннік, гадзі́ннік для заме́ру ча́су гатава́ння [варэ́ння]

Éifer m -s стара́ннасць, ру́пнасць;

im ~ у запа́ле;

~ bekúnden праяві́ць запа́л;

in ~ geráten* гарачы́цца, увайсці́ ў аза́рт

éifern vi

1) (nach D) стара́цца, дбаць; стара́нна дамага́цца (чаго-н.)

2) (gegen a) го́рача пратэстава́ць (супраць чаго-н.)

3) (mit j-m in D) спабо́рнічаць (з кім-н. у чым-н.)