Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Éhrenzeichen n -s, - знак паша́ны; адзна́ка

éhrerbietig a (gegen A) пачці́вы (да каго-н.);

~ gégen j-n sein адно́сіцца да каго́-н. з пава́гай [паша́най]

Éhrfurcht f - глыбо́кая пава́га, вялі́кая паша́на [пава́га] (vor D – да каго-н., чаго-н.)

éhrfürchtig, éhrfurchtsvoll

1. a по́ўны глыбо́кай пава́гі

2. adv з вялі́кай паша́най

Éhrgefühl n -s самалю́бства, пачуццё го́нару;

verlétztes ~ знява́жанае пачуццё го́нару

Éhrgeiz m -es

1) славалю́бства

2) пыхлі́васць, пы́ха

éhrgeizig a славалю́бны, пра́гны да паша́ны [сла́вы]

éhrlich

1. сумле́нны, прысто́йны, чэ́сны

2. adv сумле́нна, прысто́йна;

es ~ mit j-m méinen мець сумле́нныя наме́ры ў адно́сінах да каго́-н.

Éhrlichkeit f - сумле́ннасць

éhrlos a гане́бны