Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Blíndheit f - слепата́;

mit ~ geschlágen sein перан. асле́пнуць, быць асле́пленым, не заўважа́ць чаго́-н. істо́тнага

Blíndlandung f -, -en сляпа́я паса́дка (па прыладах)

blíndlings adv сле́па, наўда́чу, наво́слеп

Blíndschuss m -es, -schüsse халасты́ стрэл

blink:

~ und blank бліску́чы; блішча́ць чыстато́й [чысцінёй]

blínken vi бліска́ць, зіхаце́ць, мільга́ць, мігце́ць

Blínkfeuer n -s, - светлавы́ сігна́л (на маяку); міга́лка

blínzeln vi мільга́ць, мігце́ць; мірга́ць; падмі́ргваць

Blitz m -es, -e

1) мала́нка, бліскаві́ца

2) успы́шка;

◊

wie ein ~ aus héiterem Hímmel як гром з я́снага не́ба

Blítzableiter m -s, - громаадво́д