Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

zusámmenhängend

1. a звя́зны

2. adv

1) звя́зна

2) у су́вязі

zusámmenhäufen vt згрува́шчваць, збіра́ць у ку́чу; збіра́ць, запа́сіць

zusámmenheften vt сшыва́ць; брашурава́ць

zusámmenholen vt збіра́ць з ро́зных канцо́ў (у адно месца)

zusámmenkauern, sich скруці́цца ў клубо́к; ску́рчыцца

zusámmenketten vt ско́ўваць адны́м ланцуго́м

Zusámmenklang m -(e)s, -klänge сугу́чнасць, гармо́нія (тс. перан.)

zusámmenklappbar a складны́ (пра мэблю і г.д.)

zusámmenklappen

1. vt скла́дваць, зачыня́ць (з ляскатам)

2. vi (s) зачыня́цца, скла́двацца;

er ist mit den Nérven zusámmengeklappt яго́ не́рвы не вы́трымалі

zusámmenklauben vt збіра́ць; накалупа́ць