Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

zögern vi вага́цца, мару́дзіць, не асме́львацца

Zögling m -s, -e выхава́нец, гадуне́ц

Zölibát n, m -(e)s царк. цэліба́т, бясшлю́бнасць

Zöllner m -s, - гіст. збо́ршчык пада́ткаў, мы́тнік

zs. = zusammen – разам, сумесна, цалкам, у сукупнасці, у выніку

Zs., Zschr. = Zeitschrift – часопіс, перыядычнае выданне

Zt. = Zeit – час

Ztg. = Zeitung – газета

zu

1. prp (D)

1) у, на (пры абазначэнні месца);

~ Füßen líegen* ляжа́ць у нага́х

2) у, на (пры абазначэнні часу);

~ Néujahr на Но́вы год

3) да, у, на (пры абазначэнні накірунку руху);

zur Stadt géhen* ісці́ ў го́рад

4) на (пры абазначэнні спосабу перамяшчэння);

~ Pférde réiten* е́хаць вярхо́м на кані́;

~ Schiff на караблі́;

~ Fuß géhen* ісці́ пе́шшу

5) для (пры абазначэнні намечанай мэты дзеяння);

zur Berúhigung для заспакае́ння

6) у (пры абазначэнні выніку дзеяння);

~ Staub wérden ператвары́цца ў пыл

2. prtc

1) на́дта, зана́дта;

~ groß (за)на́дта вялі́кі

2) (перад inf) не перакладаецца:

es ist Zeit, nach Háuse ~ géhen пара ісці́ дамо́ў;

die Réchnung ist ~ begléichen* раху́нак трэ́ба аплаці́ць

3. adv:

die Tür ist ~ дзве́ры зачы́нены;

mach ~! хутчэ́й!

zu=

аддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:

1) напрамак куды-н: zúfließen* прыплыва́ць, прыцяка́ць

2) закрыццё: zúmachen зачыня́ць

3) дабаўленне: zúgießen* даліва́ць

4) прысваенне, прыпісванне чаго-н.: j-m etw. zúsprechen* прысво́іць каму́-н. што-н.; zúschreiben* прыпі́сваць