Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

zéigen

1. vt

1) пака́зваць;

der Freund zéigte mir die Stadt ся́бар паказа́ў мне го́рад;

er ließ sich sein Zímmer ~ ён папрасі́ў паказа́ць яму́ яго́ пако́й

2) пака́зваць, праяўля́ць, выяўля́ць;

Fréude an etw. (D) ~ праяўля́ць, пака́зваць ра́дасць у су́вязі з чым-н.;

sie hat mir gezéigt, dass sie mich gern hat яна́ дала́ мне зразуме́ць, што я ёй падаба́юся

2. vi (auf A) пака́зваць, ука́зваць (на каго-н., што-н.);

er zéigte mit dem Fínger auf ein Haus ён паказа́ў па́льцам на дом

3. ~, sich

1) пака́звацца, з’яўля́цца;

so kann ich mich auf der Stráße nicht ~ у такі́м вы́глядзе я не магу́ паказа́цца на ву́ліцы

2) пака́зваць [праяўля́ць] сябе́ (якім-н.);

sie zéigte sich uns gegenüber von íhrer bésten Séite яна́ паказа́ла сябе́ ў адно́сінах да нас са свайго́ ле́пшага бо́ку;

es wird sich ja ~, wer Recht hat яшчэ́ вы́явіцца [ста́не я́сным], хто ма́е ра́цыю [чыя́ пра́ўда]

Zéiger m -s, -

1) стрэ́лка (гадзінніка)

2) паказа́льнік, і́ндэкс

Zéigestock m -(e)s, -stöcke ука́зка

zéihen* vt (G) высок. абвінава́чваць (каго-н. у чым-н.)

Zéile f -, -n

1) радо́к;

etw. ~ für ~ dúrchgehen* вывуча́ць што-н. даскана́ла

2) рад, шэ́раг

3) баразна́

Zéilenlänge f -, -n даўжыня́ радка́

zéilenweise adv радка́мі, (па)радко́ва

zéiseln vt прыва́бліваць, зава́бліваць

Zéisig m -s, -e чыж;

ein lóckerer ~ разм. ветраго́н

zéisigrün a све́тла-зялёны