Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

wérbewirksam a дзе́йсны як рэкла́ма

Wérbung f -, -en

1) камерц. рэкла́ма

2) агіта́цыя, вярбо́ўка

3) зару́чыны, сватаўство́

Wérdegang m -(e)s ход развіцця́, развіццё

wérden*

1. vi (s)

1) (n) станаві́цца, рабі́цца (кім-н., чым-н., якім-н.); (zu D) ператвара́цца (у што-н.);

was wird daráus? што з гэ́тага бу́дзе;

was will er ~ кім ён хо́ча стаць [быць]?;

es wird Zeit! пара́!;

die wérdende Mútter бу́дучая ма́ці

2):

alt ~ старэ́ць;

ánders ~ (з)мяня́цца;

krank ~ захварэ́ць

2. дапаможны дзеяслоў, служыць для ўтварэння футуруму I і II і пасіву (не перакладаецца); ich wérde ábwarten я перачака́ю;

◊

euch wérde ich! вось я вас! (пагроза)

Wérden n -s усталява́нне, утварэ́нне;

im ~ у працэ́се ўсталява́ння [фармава́ння]

Wérder m -s, - вы́спачка, астраво́к (на рацэ)

Wérfall m -(e)s, -fälle грам. назо́ўны склон

wérfen*

1. vt

1) кі́даць;

den Brief in den Kásten ~ кі́нуць [апусці́ць] пі́сьмо ў скры́нку;

die Tür ins Schloss ~ зачыні́ць (з трэ́скам) дзве́ры;

Blícke ~ кі́даць по́зіркі

2) нараджа́ць (пра жывёлу)

3) накі́нуць;

den Mántel über die Schúlter ~ накі́нуць паліто́ на пле́чы

4) выкі́дваць

5):

mit dem Geld um sich (A) ~ раскіда́цца граша́мі

2. ~, sich

1) кі́дацца (auf A) (на каго-н., што-н.);

sich zu Bóden ~ кі́нуцца на зямлю́;

sich in die Kléider ~ разм. ху́тка апрану́цца

2) (mit D) кі́дацца (чым-н.)

3) караба́ціцца, перако́швацца, дэфармава́цца;

◊

sich in die Brust ~ выхваля́цца

Werft f -, -en верф

Wérftarbeiter m -s, - рабо́чы-суднабудаўні́к