Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

was (G wéssen, a was)

1. pron inter

1) што;

~ für ein? што за?, які́?;

~ ist das? што гэ́та (тако́е)?;

~ denn? што менаві́та?

2) у знач. узмацняльнай часціцы, разм. што ж, ну і;

~ du nicht (álles) sagst! ды(к) што ж ты гаво́рыш!;

ach ~! зусі́м не!, глу́пства!, лухта́!

2. pron rel што;

~ auch… што б ні было́;

das, ~ du sagst то́е, што ты ка́жаш;

kóste es, ~ es wólle чаго́ б то́е [яно́] ні каштава́ла, любо́й цано́й;

◊

früh übt sich, ~ ein Méister wérden will ≅ майстэ́рству навуча́юцца з мало́га

3. pron indef разм. не́шта, што-не́будзь, што́сьці;

das ist ~ ánderes гэ́та не́шта і́ншае;

◊

bésser ~, als nichts лепш хоць што-не́будзь, чым нічо́га;

spáre ~, so hast du ~ ≅ беражы́ [ашчаджа́й] капе́ечку на чо́рны дзень;

lérne ~, so kannst du ~ ≅ гра́маце вучы́цца – заўсёды згадзі́цца

Wáschanstalt f -, -en пра́льня

wáschbar a які́ не ліня́е пры мыцці́

2) сапра́ўдны

Wáschbär m -en, -en заал. яно́т

Wáschbecken n -s, - таз, умыва́льнік

Wáschbrett n -(e)s, -er пра́льная до́шка

Wáschbütte f -, -n бак для кіпячэ́ння бялі́зны

wáschecht a які́ не ліня́е пры мыцці́

wáschen*

1. vt мыць; абмыва́ць (тс. тэх.);

sich (D) die Hände ~ мыць (сабе́) ру́кі;

etw. ~ lássen* адда́ць што-н. для мыцця́;

◊

j-m den Kopf ~ ≅ даць каму́-н. наганя́й

2. ~, sich мы́цца;

ich wásche mich kalt я мы́юся хало́днай вадо́й;

◊

das hat sich gewáschen разм. ≅ гэта до́бра [выда́тна] атрыма́лася

Wáschfass n -es, -fässer цэ́бар, цабэ́рак