Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

vorm = vor dem

vórmachen vt

1) прыла́дзіць, дапасава́ць (што-н. перад чым-н.);

den Ríegel an der Tür ~ зачыні́ць дзве́ры на за́саўку

2) (j-m) пака́зваць (каму-н., як рабіць што-н.);

er máchte mir die Übung vor ён паказа́ў мне, як выко́нваць практыкава́нне

3) (j-m) ашу́кваць, уво́дзіць у зман;

wir wóllen uns doch nichts ~ lássen* мы не паві́нны даць сябе́ падману́ць [уве́сці ў зман]

Vórmacht f - панава́нне, улада́рства

Vórmachtstellung f -, -en пану́ючае стано́вішча (якой-н. дзяржавы)

vórmalig a

1) ране́йшы, былы́

2) апо́шні, міну́лы (аб сустрэчы і г.д.)

vórmals adv не́калі, калі́сьці, калі́сь, ране́й

Vórmarsch m -(e)s, -märsche рух напе́рад, на́ступ

vórmarschieren vi (s) вайск. наступа́ць

Vórmeldung f -, -en

1) папярэ́джанне (у чым-н.)

2) заяўка

vórmerken vt

1) вызнача́ць, планава́ць (сабе́)

2) (за)рэгістрава́ць;

sich ~ lássen* (für A) ране́й [за́гадзя] запіса́цца (на што-н.), зарэгістрава́цца