Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

Verstand m -(e)s ро́зум, разважа́нне, інтэле́кт;

mit ~ з ро́зумам, талко́ва;

den [all séinen] ~ zusámmennehmen* засяро́дзіцца;

ich hábe ihm mehr ~ zúgetraut я лічыў яго́ больш разу́мным;

da steht éinem der ~ still! я нічо́га не разуме́ю!;

an ~ zúnehmen* паразумне́ць, набра́цца ро́зуму;

vom ~ kómmen* звар’яце́ць;

zu ~(e)kómmen* абразу́міцца, прыйсці́ да ро́зуму;

j-n um den ~ bríngen* зве́сці каго́-н. з ро́зуму;

bei vóllem ~ und úngetrübtem Gedächtnis пры сваі́м ро́зуме і цвёрдай па́мяці

verstándesmäßig a інтэлектуа́льны, разва́жны, разу́мны, цвяро́зы ро́зумам

Verstándesmensch m -en, -en разва́жлівы чалаве́к

Verstándesschärfe f - прані́клівасць (розуму)

verstáuben vi (s) запылі́цца, пакрыва́цца пы́лам

verstáuchen vt мед. вы́віхнуць, вы́круціць, пацягну́ць

Verstáuchung f -, -en мед. вы́віх, звіх, расцяжэ́нне

verstáuen vt грузі́ць, укла́дваць (груз, багаж); пасадзі́ць (пасажыраў)

verstädtern vi (s) рабі́цца гарадскі́м [гараджа́нінам]

verständig a разу́мны, разва́жны