Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

verábreden

1. vt дагаво́рвацца, дамаўля́цца (аб чым-н.); узгадня́ць, абгавары́ць

2. ~, sich дамаўля́цца, угаво́рвацца (між сабою)

verábredet

1. a абгаво́раны, узго́днены, (за́гадзя) дамо́ўлены

2. adv як было́ ўмо́ўлена [узго́днена]

verábredetermaßen adv зго́дна з угаво́рам [дамо́ўленасцю]

Verábredung f -, -en умо́ва, зго́да, пагадне́нне

verábreichen vt дава́ць (лякарства і г.д.);

j-m eins ~ разм. даць каму́-н. апляву́ху [по́ўху]; гл. verabfolgen

verábscheuen vt адчува́ць агі́ду (да каго-н., да чаго-н.), га́дзіцца (каго-н., чаго-н.), ненаві́дзець

verábscheuungswert a гню́сны, агі́дны

verábschieden

1. vt

1) звальня́ць;

éinen Offizíer ~ зво́льніць афіцэ́ра ў адста́ўку

2) право́дзіць, рабі́ць право́дзіны (каму-н.)

3) прыма́ць, зацвярджа́ць (напр. закон)

2. ~, sich (von D) разві́твацца (з кім-н.)

Verábschiedung f -, -en

1) звальне́нне, адста́ўка

2) про́вады

3) прыня́цце, зацвярджэ́нне (закона і г.д.); (von D) развіта́нне (з кім-н.)

verabsolutíeren vt абсалютызава́ць, ста́віць вышэ́й за ўсё